«Пакроўскі КІМВАЛ»

Такую назву насіла чарговая нядзельная сустрэча ў інфармацыйна-асветным цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”).
Калі ўсім зразумела першае слова, то для тлумачэння другога нават правялі віктарыну. Знаўцы растлумачылі, што гэта – музычны інструмент, які прыгадваецца ў Бібліі. У нашым выпадку кімвал быў выдатна заменены баянам!
Настаяцель іерэй Сергій Крышталь нагадаў, што напярэдадні вялікага праваслаўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы ёсць яшчэ адна значная дата. Новы лунінецкі храм асвячаны на антымінсе (гэта плат, які можна выкарыстоўваць замест прастола) з часцінкай мошчаў Іаана (Помера, 1876-1934), мітрапаліта Рыжскага і Латвійскага.
Дзіўны Промысел Божы: на духоўнае служэнне будучага падзвіжніка благаславіў святы праведны Іаан Кранштадскі, які, у канцы ХІХ стагоддзя праязджаючы праз станцыю Лунінец, ахвяраваў грошы на будаўніцтва Крыжаўзвіжанскай царквы. І менавіта ў 1912-ым, калі быў закладзены наш цагляны храм, Іаан (Помер) стаў епіскапам Слуцкім. Гэты і іншыя факты з сапраўды крыжовага шляху вельмі адоранага, адукаванага, міласэрнага пастыра “з цудоўным голасам і выдатным слыхам” паведаміла урач-тэрапеўт Валянціна Сергіевіч, удзельніца гуртка біблейскіх чытанняў.
80-годдзю прастаўлення свяшчэннапакутніка, які ўнесены ў Саборы і латвійскіх, і беларускіх святых, была прысвечана музычна-паэтычная праграма. Адкрыла яе вакальная група “Вытокі” аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту. Прагучалі песні “Жураўлі”, “Матуліны рукі”, “Я люблю цябе, жыццё” пад акампанемент мастацкага кіраўніка Мікалая Вячоркі. Пранікнёна спявалі Ева Зышчык, Надзея Кічатава, Ірына Пятровіч, Надзея Комар, а Надзея Давыдчык яшчэ і па-мастацку прачытала духоўны верш.
Сапраўднае захапленне прысутных выклікалі выступленні Ніны Нікіцюк, якая і ў пажылым узросце вылучаецца грамадскай актыўнасцю, і настаўніцы гімназіі Валянціны Казун. Здольныя лунінчанкі чыталі і свае літаратурныя спробы, і творы вядомых аўтараў. Нагадаўшы аб 200-годдзі Міхаіла Лермантава, што адзначаецца 15 кастрычніка, вядучая – педагог Святлана Карпінская – выканала яго верш “Малітва” ў перакладзе на беларускую мову, на якой, дарэчы, вялася праграма.
Завяршыў яе царкоўны хор храма, які вядомы як ансамбль духоўных спеваў “Любімічы”. Прагучалі творы іераманаха Васілія (Раслякова) “Гімн Божай Маці “Спатоленне пагіблых”, Салаўёва “Савет прадвечны”, а таксама “Вялічыць душа мая Госпада” (распеў Опцінскай абіцелі). Пад кіраўніцтвам рэгента Алены Кавалевіч спявалі Галіна Бярозка, Надзея Кадырпулава, Софія Пташац, Галіна Якавец, Міхаіл Тараўкоў, Аляксандр Насковіч і Кірыл Савіч. Песнапенне “Як хораша ў тваім храме, Уладычыца” прагучала як запрашэнне на акафіст, што кожную нядзелю служыцца ў царкве.
Благаславеннем нашаму краю ад святога з Латвіі, дзе ў Лунінца ёсць горад-пабрацім – Лімбажы, у душах удзельнікаў застаўся “Пакроўскі кімвал” са спадзяваннем на новыя сустрэчы з чароўным светам духоўных спеваў і таленавітымі паэтамі. 
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара
Ніжэй вы можаце прачытаць вершы нашых прыхаджан, якія прагучалі на літаратурна-музыкальнай сустрэчы:
Нина НИКИТЮК (г. Лунинец).
Храму иконы Божией Матери «Взыскание погибших» 
ххх

Наш храм построили в таком красивом месте,
Возле Лебяжего бассейна, на Залесье...
Войду я туда – затрепещет душа,
Пойму с умиленьем, что жизнь – хороша.
О том, что дается к моим испытаньям,
Я плакать не стану, с судьбой соглашусь,
Я гостья сегодня и Божье создание,
К иконе с молитвой своей преклонюсь.
О Матерь Господня, Ты дай мне терпения,
Пусть будет достойным мой след на земле,
И радость прольется, как свет откровения,
И станет на сердце теплей и светлей.

На вакальна-паэтычнай сустрэчы “Пакроўскі Кімвал”, што адбылася 12 кастрычніка, Ніна Паўлаўна Нікіцюк прачытала верш ветэрана педагагічнай працы Пятра Георгіевіча Богдана (1945-2014), які ў гэтым чэрвені завяршыў зямны шлях...
Пётр БОГДАН (г. Лунінец).
МАЛІТВА СЫНА
Мілы Божа, я табе малюся
За матулю мілую сваю,
Будзь жа міласэрны, не скупіся, –
Прыгатуй ёй месца ў раю.
Не крыўдуйся, Божа, што матуля
Не хадзіла часта ў царкву,
Жыццё сваё Табе ўсё прысвяціла,
Табе аддала ўсю сваю душу.
Вучыла нас сумленна йсці па свеце,
Каб дзеянні – па праўдзе, каб не рабілі зла.
Век пражыла па Новым Запавеце –
Па-іншаму матуля не магла.
Пяцёра нас матуля ў свет пусціла,
Калі ж пыталі – як знайшла і дзе,
Ціха смеючыся, мама гаварыла:
Дзеткі мае любыя, вас знайшла ў лазе”.
За ласкі цеплыню прад мамай нізка
Сівую я схіляю галаву,
І кожны дзень малюся: мілы Божа,
Ты прыгатуй ёй месца ў раю.

Надежда ДАВИДЧИК (г. Лунинец).
КОЛОКОЛА НАД БЕЛОЙ РУСЬЮ
Родной наш край, стремимся мы тебя беречь,
Быть под защитой Богородицы Святой,
Возносим к Ней всегда молитвенную речь,
Чтоб простирала свой Покров над нашей землей!
Пусть солнце освещает храмов купола,
Глаза святых глядят на нас с икон,
Пусть в Беларуси нам звонят колокола,
Зовет нас в храмы колокольный звон.
Хранима Богом будь, родная Беларусь,
Пусть каждый путь ко храму изберет,
Сестра родная нам – Святая Русь,
Христос нас всех к спасению ведет.
Господь есть свет идущим в темноте,
Путеводитель жизни нам всегда,
Он за спасение распят был на Кресте,
Его Любовь нас согревает сквозь века.
Господь дорогу освещает нам везде,
И помощь наша – Матерь Божия сама,
Оберегает всех Она земных детей,
Святым Покровом защищает нас.
Пусть в Беларуси нам звонят колокола,
Зовет нас в храмы колокольный звон,
Пусть нам сияют храмов купола,
Глаза святых глядят на нас с икон.

15 кастрычніка – 200 год з дня нараджэння Міхаіла Юр’евіча Лермантава (1814-1841). На вакальна-паэтычнай сустрэчы “Пакроўскі Кімвал”, што адбылася 12 кастрычніка, вядучая – педагог Святлана Фёдараўна Карпінская – прачытала верш “Малітва” ў перакладзе з рускай мовы Сяргея Патаранскага.

Міхаіл Лермантаў Малітва
Ў жыцця хвіліну цяжкую,
Калі ўладарыць сум,
Адну малітву важкую
Да храма я нясу.
Магутнасць дабрадзейная
Ў сугуччы слоў жывых,
Няясная і тайная,
Святая праўда ў іх.
З душы бярэмам скоціцца
Сумненняў хісткіх гмах,
І плакаць сэрцу хочацца,
А лёгкасць – добры знак.

Комментарии