У
інфармацыйна-асветным цэнтры храма
іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
усё большую папулярнасць набывае праект
“Сямейнае кіно”.

Фільм
выклікаў такія шчырыя эмоцыі, што кожны
глядач імкнуўся падзяліцца сваімі
адчуваннямі. І атрымалася зацікаўленая
размова аб грахах і подзвігах, аб немачы
і моцы духу, – тое, што бацюшка назваў
“грамадскай споведдзю”. У сваю чаргу
і айцец Сергій падзяліўся ўспамінамі
аб вучобе ў Мінскай духоўнай акадэміі,
аб жартоўных выпадках студэнцкага
жыцця.
Трэба
сказаць, што нам асабліва прыемна было
даведацца імя рэжысёра вышэй названага
фільма, – гэта Ала Мікалаеўна Салаўёва.
Справа ў тым, што восенню 2012 года яна са
здымачнай групай тэлеканала БТ-1 працавала
ў Лунінцы і за адну камандзіроўку
стварыла 4 (!!!) выпускі праграмы “Існасць”.
Адзін з фільмаў быў прысвечаны 100-годдзю
закладкі Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы,
другі – настаўніцы дзіцячай школы
мастацтваў Валянціне Фёдараўне
Трухановіч, іканапісцы, чые абразы
ўпрыгожваюць і наш храм.
У
трэцім фільме прыгадвалася гісторыя
Лунінецкай чыгуначнай царквы ў гонар
святога Аляксандра Неўскага, якая была
ўзведзена ў 1890-ыя і закрыта ў 1930-ыя гг.
Унучка свяшчэнніка гэтага храма пінчанка
Людміла Аркадзеўна Зелянеўская расказвала
і пра дзеда, і пра бацьку-свяшчэнніка,
які нарадзіўся ў Лунінцы, а своеасаблівае
інтэрв’ю ў яе браў тагачасны дыякан
Сергій Плотніцкі, які летась рукапаложаны
ў свяшчэнніка і будуе першы ў Пінскай
епархіі дзіцячы хоспіс з храмам у гонар
цэсарэвіча Алексія. Чацвёрты фільм быў
прысвечаны спявачцы царкоўнага хору
Ксеніі Бясан, якая ў пасляваенныя
атэістычныя гады вымушана была рабіць
выбар паміж храмам і грамадскім
прызнаннем. Богам дадзены ёй голас яна
Богу і аддала… Дарэчы,Сіма, як называлі
яе лунінчане, – родная сястра прабабулі
алтарніка нашага храма Кірыла Савіча,
які таксама прымаў удзел у здымках…Пасля
прагляду “Сярожыка Старка” патэлефанавалі
ў Мінск рэжысёру і ўсхваляваліся яшчэ
больш. Ала Мікалаеўна паведаміла, што
два апошнія фільмы з лунінецкага цыклу
прапанаваны на фестываль духоўнага
кіно “Вечавы звон”, які праходзіць у
Краснадары. У незалежнасці ад таго,
будуць фільмы адзначаны прызамі ці не,
іх праглядзіць не толькі журы, але і
шматлікія расійскія гледачы, таму што
паказ адбываецца ў кінатэатрах сталіцы
хлебнага краю.
Настаяцель
запрасіў Алу Салаўёву наведаць Лунінец
і выступіць у нашым цэнтры, каб аб
творчасці беларускага рэжэсёра, які
сваімі фільмамі выхоўвае духоўнасць у
грамадстве, даведалася як мага больш
лунінчан. Будзем чакаць сустрэчы з
таленавітым чалавекам.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота (з тэлефону) аўтара
Комментарии
Отправить комментарий