Навукова-практычная
канферэнцыя “Князь Уладзімір.
Цывілізацыйны выбар Старажытнай Русі”
адбылася ў Пінску.
Пінскі
каледж УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А.С. Пушкіна” гасцінна запрасіў
аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі
Пінскай Епархіі, каб студэнты, педагогі
і духавенства сумесна абмеркавалі
тэарэтычныя і злабадзённыя пытанні. З
прывітаннем удзельнікам канфэрэнцыі
выступілі высокапрэасвяшчэннейшы
Сцяфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі,
і дырэктар каледжа Святлана Барчук.

Аб
спробах прыняцця хрысціянства на
старажытнарускай зямлі да Х стагоддзя
паведаміў магістрант Інстытута тэалогіі
імя Свв. Кірылы і Мяфодзія БДУ Аляксей
Дзямідаў (Мінск). Ролю князя Ўладзіміра
ў станаўленні духоўнасці Старажытнай
Русі прааналізаваў іерэй Іаан Гарбуноў,
кандадыт багаслоўя, настаяцель Прыхода
храма Св. Вялікапакутніцы Параскевы в.
Альшаны (Столінскае благачыніе). На
цікавае пытанне – што дало хрысціянства
славянам у разуменні смерці – адказваў
іерэй Віктар Сачкоўскі, кандыдат
багаслоўя, кіраўнік аддзела рэлігійнай
адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі.
Праз тэму “Вялікі князь Уладзімір –
выхаванец роўнаапостальнай Вялікай
княгіні Вольгі” аб уплыве бабуль на
ўнукаў з шэрагам практычных прыкладаў
расказаў іерэй Сергій Крышталь, доктар
багаслоўя, настаяцель Прыхода храма
іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
г. Лунінца. Ад лунінчан у падарунак
гаспадарам канфэрэнцыі перададзены
кнігі “Памяць. Лунінецкі раён” і іншыя
краязнаўчыя выданні.


Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий