У
храм іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” (“Взыскание погибших”)
дастаўлены мошчы святых благаверных
князя Пятра і княгіні Феўроніі, Мурамскіх
цудатворцаў.

Святыню,
якую даставілі свяшчэннікі з Мінска,
сустракалі настаяцель храма і прыхаджане.
Іерэй Сергій Крышталь беражліва прыняў
каўчэжац з часцінкай мошчаў, алтарнікі
– вялікую ікону святых Пятра і Феўроніі.
Калі невялікая ўрачыстая працэсія
ўзнімалася на высокі ганак храма,
лунінчане ўкленчана віталі ўвасабленне
нябесных ахоўнікаў сямейнага шчасця.

Нават
у рабочы дзень многія гараджане
скарысталіся магчымасцю папрасіць у
Мурамскіх цудотворцаў заступніцтва
для ўласных сем’яў. Мужчыны і жанчыны,
дзеці і старыя неслі святым свае боль
і надзею, маліліся аб любві, без чаго
немагчыма жыццё.
На
царкоўным двары была разгорнута палатка
мінчан – прыхаджан храма, што будуецца
ў гонар Богаяўлення Гасподняга, у
мікрараёне Лошыца беларускай сталіцы.
Улічваючы, што і ў нас яшчэ ідзе ўзвядзенне
звонніцы, прадстаўніцы храма прапаноўвалі
жадаючым духоўную літаратуру і рэчы
царкоўнага ўжытку.
Увесь
дзень пакланіцца святыням ішлі лунінчане,
многія – сем’ямі. Як вядома, мошчы
святых Пятра і Феўроніі будуць адкрыты
для малітоўнага пакланення веруючым
па 9 лістапада ўключана з 7.30 да 21 гадзіны.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий