Так
можна назваць хлопчыка Антона, якога з
днём анёла віншавалі ў інфармацыйна-асветным
цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” (“Взыскание погибших”).
З
Другіх Свята-Антоніеўскіх чытанняў
пачаліся мерапрыемствы да Дня праваслаўнай
кнігі, што адзначаецца 14 сакавіка.
Нагадалі пра жыццё прападобнага Антонія
Вялікага, які цяжкасці знаходжання ў
пустыні пераадольваў з дапамогай гумару.
Прывялі шмат вясёлых гісторый з кнігі
“Быў такі выпадак” свяшчэнніка Міхаіла
Шпалянскага. Ганаровымі ж гасцямі
прыхаджан сталі цудоўныя самадзейныя
артысты – народны фальклорны гурт
“Лабчанка”.

Дзякуючы
аматарам творчасці, вёска Лобча вядома
далёка за межамі раёна. Чарговае
дасягненне калектыву – наданне статусу
“Нематэрыяльная гісторыка-культурная
каштоўнасць Рэспублікі Беларусь”
абраду “Ваджэнне Кусты”, што праводзіцца
на другі дзень Святой Троіцы. Такога
гонару “Лабчанка” дасягнула першай у
раёне. Мастацкі кіраўнік гурта Настасся
Якавец, байкі і жарты якой чулі ўдзельнікі
многіх міжнародных фестываляў, “абыграла”
і гэту ўзнагароду снежня-2014:
–Яшчэ
раней мне нададзены статус “цешчы” –
і не толькі ў сваёй сям’і, але і калектыўнай
– усяго папулярнага ансамбля “Прымакі”…
І
зноў у выкананні Настассі Іванаўны
гучалі новыя і палюбіўшыеся лунінчанам
творы таленавітага самадзейнага аўтара.
Быццам прабачыўшы ўдзел у сустрэчы
зусім юных лунінчан, пазнаёміла і з
новым жанрам – яна стала пісаць вельмі
светлыя і павучальныя казкі. З байкамі
ж выступіла і старшыня раённага савета
ветэранаў педагагічнай працы Н.І.
Казанкова (дарэчы, выхаванцы Наталлі
Іванаўны з “лабэцкай мовай” перамагалі
ў шматлікіх конкурсах мастацкага чытання
і нават сталі студэнтамі каледжаў
культуры).
Сяброўкі
кіраўніка “Лабчанкі” разам з ёй спявалі
духоўныя, народныя, жартоўныя песні.
Усміхаліся гледачам Таццяна Рыгораўна
Юрко, Ганна Мікалаеўна Рудая, Раіса
Ільінічна Калесніковіч, Вольга Аляксееўна
Якавец, Аксана Рыгораўна Антановіч,
Надзея Аляксандраўна Юрцэвіч. Знаёмячыся
з удзельніцамі калектыву, даведаліся,
што кожную хвалююць уласныя праблемы
– адна выхоўвае унукаў, другія –
дзіця-інваліда, многія перажываюць за
сваякоў ва Украіне, пенсійны ўзрост
большасці артыстаў пагаршае здароўе.
Але, як пажартавала байкапісца, “хворыя
– мы дома, а выходзім на сцэну – здаравеем
і маладзеем”.
Настаяцель
іерэй Сергій Крышталь падкрэсліў, што
і навакольных “Лабчанка” зараджае
бадзёрасцю і аптымізмам, а значыць –
умацоўвае дух, увасабляючы заклік царквы
з годнасцю пераносіць жыццёвыя
выпрабаванні. Да ўдзячнасці калектыву,
якую выказаў свяшчэннік, далучыліся і
прыхаджанне. Валянціна Бут-Гусаім
уручыла артыстам прыгожы пірог, які
выпякла сама. Пасля малебна ў храме, які
многія вяскоўцы наведалі ўпершыню,
удзельніцы гурта вярнуліся ў Лобчанскі
СДК, дзе пачаставаліся хлебам са святой
вадой.
Дзякуючы
дапамозе кіраўнікоў філіяла “Лобчанскае”
ААТ “Лунінецкі малочны завод” (М.І.
Ільючык), філіяла “Аптова-рознічнае
аб’яднанне” райспажыўтаварыста (Н.А.
Віцэнка), раённага аддзела ўнутраных
спраў (У.У. Рыбак), гастрольная вандроўка
“Лабчанкі” была камфортнай і хуткай.
Прыемна
адзначыць, што ў цяперашніх чытаннях
прымалі ўдзел многія студэнты, якія
сакурснікам у сваіх ВНУ змогуць расказаць
пра “Лабчанку” – славутасць малой
радзімы. Удвая радасней за імянінніка
Антона: хлопчык быў настолькі ўважлівым
і так шчыра апладзіраваў артыстам,
быццам усведамляў, што лепшы падарунак,
чым вітанне творчасцю, і не прыдумаць…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий