які зрабіў роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір, засведчылі ўдзельнікі хроснага ходу ў памяць аб 1000-годдзі яго праведнай канчыны.
Трое свяшчэннікаў сталі на чале хроснага ходу – яшчэ протаіерэй Васілій Кушнер, настаяцель мясцовай царквы, і іерэй Анатоль Рэуцкі з Луніна. Наперадзе ішлі маладыя і сталыя прыхаджане з ліхтаром – сімвалам святла Веры Хрыстовай, іконамі, харугвамі. Царкоўныя харысты на працягу ўсяго шляху спявалі малітвы, што спрыяла лёгкасці хадзьбы і 80-гадовых вернікаў, і маладых матуль з малышамі на руках ці ў калясках. У Спаса-Прэабражэнскім храме таксама адбыўся малебен. Службу духавенства суправаджаў лунінецкі хор пад кіраўніцтвам рэгента Алены Кавалевіч з новага храма горада.
Удзельнікі хроснага хода доўга не разыходзіліся, імкнучыся замацаваць пачуццё незвычайнай радасці, падзяліцца ім з навакольнымі.
Жыхар г. Лунінец Мікалай Якаўлевіч: “Мы з сябрам Міхаілам Сяргеевічам – былыя “афганцы”. Гадаваліся ў атэістычны час. Упершыню прынялі ўдзел у хросным ходзе і малебне. Адчуванне такое, быццам узняліся над зямлёй, быццам здольны паляцець…”.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий