Як
вярнуцца да сямейных каштоўнасцей?
Гэтым пытаннем былі прасякнуты многія
выступленні ўдзельнікаў Свята-Макарыеўскіх
адукацыйных чытанняў.
“Традыцыя
і навацыі: культура, грамадства, асоба”
– такой была тэма сустрэчы ў Пінскай
гарадской бібліятэцы. Восем благачыній
прадстаўлялі свяшчэннікі і клір, у тым
ліку настаяцель храма іконы Божай Маці
“Спатоленне пагіблых” (“Взыскание
погибших”) іерэй Сергій Крышталь і
бібліятэкар Любоў Дзмітрук, а таксама
педагогі аддзелаў адукацыі, спорту і
турызму адпаведных райвыканкамаў.
Удзельнікаў
чытанняў вітаў архіепіскап Пінскі і
Лунінецкі Сцяфан, кіраўнікі шэрагу
службаў Пінскага гарвыканкама. Адкрыў
сустрэчу сакратар сінадальнага аддзела
рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі,
настаяцель прыхода храма прав. Іаана
Крандштадскага г. Мінска іерэй Алексій
Хацееў. Даклад аб пачатку праваслаўя
на беларускіх землях ён завяршыў думкай
вядомых навукоўцаў: хрысціянства
прынесла маральныя адносіны да
рэчаіснасці. Кандыдат геаграфічных
навук, дацэнт Інстытута турызму БДУ ФК
Віктар Калесніковіч, прысвяціўшы
выступленне прав. Ефрасініі, ігуменіі
Полацкай, адзначыў унікальнасць першай
асветніцы Русі, роўнай якой у той час
не ведала Еўропа. На актуальнасці
духоўна-маральнага выхавання моладзі
на сучасным этапе спынілася кандыдат
педагагічных навук, дацэнт БрДУ імя
А.С. Пушкіна Любоў Макарава. Аб
супрацоўніцтве свяшчэннікаў з Баранавіцкім
дзяржаўным універсітэтам паведаміў
настаяцель храма блв. князя Аляксандра
Неўскага протаіерэй Віталій Лазоўскі.
Царкоўным поглядам на асэнсаванне
навацыйных працэсаў у культуры і навуцы
падзяліўся кандыдат багаслоўя і
філасофскіх навук, прарэктар Інстытута
тэалогіі БДУ, дацэнт Мінскай духоўнай
акадэміі протаіерэй Сергій Маўсесян.
Адрашыўшыся
ад будзённай мітусні, уражаныя высокімі
духоўнымі імкненнямі сучаснікаў раптам
звярнулі ўвагу, што на кветніках каля
храма не здаюцца надыходзячай зіме
прыгожыя буйныя ружы…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий