Прысвячэнні
аўтару разам з яе вершамі гучалі ў
літаратурных праграмах памяці Вольгі
Аляшкевіч (02.04.1977-26.07.2005).
Ганаровай
госцяй сустрэч была мама паэткі – Галіна
Алікаўна Аляшкевіч. У гімназіі г. Лунінца
вершы чыталі дзеці, у інфармацыйна-асветным
цэнтры храма храма іконы Божай Маці
“Спатоленне пагіблых” (“Взыскание
погибших”) – дарослыя. Праграму правяла
ветэран педагагічнай працы Наталля
Іванаўна Казанкова. Асабліва кранулі
прысутных успаміны рэгента хору храма
Алены Георгіеўны Кавалевіч. У свой час,
разам з яшчэ адной настаўніцай ДШМ –
Вольгай Георгіеўна Рашатко, яна дапамагла
прыйсці да Бога дзяўчынцы з фізічнай
немаччу і моцам сілы духу. І сама
знаходзіла ў яе падтрымку:
У
запатрабаванасці такіх сустрэч упэўнена
старшыня раённага савета ветэранаў
педагагічнай працы Таццяна Аляксееўна
Шпак:
–Не
саромелася слёз, слухаючы вершы Вольгі.
Мы жывем па суседству, заўсёды шчыра
спачувала Галіне Алікаўне з нагоды
страты дачкі. Упершыню даведалася, якой
Вольга была таленавітай, якія – не па
гадах! – мудрасць і прадбачанне
адлюстравала ў сваёй творчасці І разумею:
лунінчанка будзе жыць, пакуль гучаць
яе вершы…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий