У
Лунінцы праведзена дабрачынная акцыя
Біблейскага таварыства Рэспублікі
Беларусь.
Начальнік
аддзела дабрачынных праектаў таварыства
Анатоль Мікалаевіч Грэбень пранікнёна
расказваў аб Бібліі – кніжным помніку
вечнасці. Каштоўны груз у Лунінец
даставіў загадчык гаспадаркі Юрый
Міхайлавіч Волчак. Наталяць смагу
духоўных ведаў важна ў любым узросце.
Даждлівае надвор’е і позні час
перашкодзілі гасцям наведаць аддзяленне
кругласутачнага знаходжання грамадзян
пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага
цэнтра сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва, а таксаму бальніцу
сястрынскага догляду. Падабраныя
бібліятэчкі будуць перададзены ў гэтыя
ўстановы.
Самая
ж вялікая частка выданняў папоўніла
кніжны збор новага храма. Сімвалічна,
што ў гэтую ноч тут дзяжурыла бібліятэкар
гімназіі Ірына Пятроўна Раманчук, якая
па вартасці ацаніла духоўныя скарбы.
Пашанцавала і другой дзяжурнай –
настаўніца гімназіі Ірына Аляксандраўна
Грушэўская ноч перад юбілейным днём
нараджэння вырашыла правесці ў храме
і, такім чынам, атрымала самы першы
падарунак – Біблію.
У
кожнага ёсць магчымасць наведаць
прыходскую бібліятэку і выбраць кнігу,
пасля знаёмства з якой, зноў жа па словах
паэта:
“…Свяжэе
подых сівярка, чужээ цесната людская,
Душу
спакоем абмывае, як свет, глыбокая рака”.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий