з
жыцця святога Іаана Рыжскага прыгадала
ІІІ музычна-літаратурная праграма
“Пакроўскі кімвал” у інфармацыйна-асветным
цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” (“Взыскание погибших”).


“
Пакроўскі
Іван”. Так у нашым краі называюць 9
кастрычніка – дзень апостала Іаана
Багаслова. З сумам прыгадалі трагедыю
73-гадовай даўніны – знішчэнне фашыстамі
Дзятлавіцкіх хутароў… Бібліятэкар
гімназіі Ірына Пятроўна Раманчук
прапанавала паселішча, пацярпеўшае ад
вайны, уключыць у акцыю міласэрнасці
“Марш Жыцця”, што пракладзены ўжо да
Лугоў і Мелясніцы. Ва ўспамінах аб
трагедыі апошняй вёскі 10-класніцу Вольгу
Заляшчук асабліва ўразіла гібель
20-гадовай Любы Канапацкай, якая тройчы
вырывалася з полымя, а ворагі зноў і
зноў кідалі дзяўчыну ў агонь…
Прароцкае
прадвесце вайны адлюстравана ў жыцці
свяшчэннамучаніка Іаана, архіепіскапа
Рыжскага. У 1934-ым нелюдзі забілі архіерэя
і, каб захаваць сляды злачынства,
падпалілі яго келлю. Але памяць аб
адданым служэнні Богу сапраўды вечная.
Аб гэтым сведчыць і праслаўленне святога,
на часцінцы мошчаў якога асвячаны наш
храм, і прысвечаная яму штогадовая
сустрэча.
Духоўную
праграму падрыхтавалі вучні і педагогі
гімназіі, правяла настаўніца Ірына
Аляксандраўна Грушэўская. Прыгадалі
аб пабрацімскіх сувязях Лунінца з
Латвіяй. Гэта краіна дарагая сэрцу
Наталіі Іванаўны Казанковай – у Рызе
пражывае сям’я яе дачкі. У выкананні
ветэрана педагагічнай працы прагучаў
верш “Да Божай Маці” Міхаіла Лермантава.
Паэт, які нарадзіўся ў сярэдзіне
кастрычніка, кранае душы просьбай не
за сябе – за цудоўную дзяўчыну… У свята
Пакрова Багародзіцы адзначаецца і дзень
прападобнага Рамана Сладкапеўца –
тысячы песнапенняў, якія напісаў дыякан
з Бейрута, вось ужо 450 год выконваюць
клірасныя хоры. Аб жыцці святога
паведаміла 10-класніца Святлана
Калесніковіч. “Пакроўскі кімвал”
змясціў таксама некалькі тэматычных
відэасюжэтаў.
Настаяцель
храма іерэй Сергій Крышталь на прыкладах
святых паказаў простыя ісціны. Што тым,
каму шмат дадзена, з тых шмат і патрабуецца…
Што ганарлівым Бог працівіцца, а смірэнным
– спрыяе… Што, калі людзі просяць і
малітва ажыццяўляецца, то яны павінны
вярнуць Богу любоў, з якой той выканаў
іх просьбу…
Малітоўным
завяршэннем праграмы стаў нядзельны
акафіст у храме.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий