Агульны корань трох народаў

занатаваў прападобны Нестар Летапісец, Пячэрскі, памяць якога шануецца ў лістападзе.

У храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) знаходзіцца часцінка мошчаў святога. Па традыцыі ў гэты дзень у інфармацыйна-асветным цэнтры збіраюцца юныя і дарослыя аматары гісторыі.

Сёлета сустрэчу вяла настаўніца гімназіі г. Лунінца Ірына Аляксандраўна Грушэўская. Праграму аб Кіева-Пячэрскім манастыры перыяду жыцця прападобнага падрыхтавалі вучні 6 “Б” класа Нікіта Антановіч, Марына Наварыч, Багдан Праскаловіч, Любоў Яраховіч – удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”. Яго кіраўнік бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук адзначыла:

–Дзяцей асабліва ўразіла, што, калі хтосьці з манахаў атрымліваў пакаранне, усе адчувалі сябе вінаватымі і імкнуліся дапамагчы небараку лягчэй перанесці яго цяжар. Юныя сучаснікі прагнуць такой жа любові старэйшых да малодшых, як гэта было ў абіцелі, а ў нас час захавалася хіба што ў сям’і...

Гасцямі цэнтра былі 8-класнікі – і гімназісты, і ўдзельнікі гуртка “Мая Лунінеччына” з СШ №2 г. Лунінца (настаўніца Дзіяна Раманаўна Сладзінская). Аператар Васіль Іосіфавіч Бажко прапанаваў для прагляду відэафільм аб прападобным. Са здзіўленнем даведаліся, што працы Нестара Летапісца былі знойдзены толькі праз два стагоддзі пасля яго смерці. Гэты факт натхняе на гістарычныя даследаванні, якія вельмі важныя для грамадства, калі не цяпер, то праз пэўны час. Галоўнае – яны абавязкова будуць запатрабаваны.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Комментарии