"Галіна"

Такая назва кнігі праславіўшай гэта імя спявачкі Вішнеўскай. Імяннініцам прысвяцілі праграму ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.

Дзень святой Галіны адзначаецца некалькі разоў у год, у тым ліку – 23 сакавіка. А напярэдадні праваслаўныя шануюць ікону Божай Маці “Дабрадатнае Неба”. Яе выява ўражвае кожнага верніка ў Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве. Вядома, што гэты абраз у 1930-ыя гг. напісаны па заказу бацькі Галіны Лабачэўскай, якая ў свой час узначальвала бібліятэчную сістэму раёна. Пра гісторыю іконы і асобу вядомай лунінчанкі расказала ветэран педагагічнай працы Наталля Іванаўна Казанкова. З цікавасцю даведваліся аб гэтым настаўнікі пачатковых класаў СШ №1 г. Лунінца. Яны працуюць цяпер у будынку былой СШ №2, дзе калісьці выкладала мама Галіны Міхайлаўны і вучылася яна сама. Педагогі расказалі пра сваіх цяперашніх калег, якіх павіншуюць з днём анёла, і пазнаёміліся з яшчэ адной імянінніцай – мамай залатой выпускніцы-1994 першай школы горада Вольгі Аляшкевіч, якая ў памяці лунінчан працягвае жыццё сваімі вершамі. Галіна Алікаўна выказала падзяку настаўнікам дачкі. Прагучалі вершы таленавітай паэткі Галіны Гаргун, якая ў гэты час знаходзілася ў бальніцы і прасіла памаліцца аб яе здароўі…


Музычнае аздабленне праграмы падрыхтаваў аператар Васіль Іосіфавіч Бажко. Імя Галіна, што ў пераводзе з грэчаскай мовы азначае “цішыня”, у нашым горадзе вымаўляецца дастаткова гучна, дзякуючы творчым здольнасцям яго носьбітаў.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии