Струны краналі душы...

У 5-ы раз у інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” адбылася музычна-паэтычная праграма “Пакроўскі Кімвал”.

Цудоўныя музыканты выступілі з канцэртам, якія выклікаў самыя шчырыя захапленні настаяцеля протаіерэя Сергія Крышталя і гледачоў – вучняў лунінецкіх гімназіі і СШ №1. Трыа цымбалістаў – Святлана Дубовік, Таццяна Смірнова, Алена Чурсанава пад акампанемент піяністкі Таццяны Калешка ўклалі ў сваё выкананне шмат пачуццяў, каб годна уславіць кастрычніцкія святы – музыкі, настаўніка і маці. Адданасцю інструментам адпавядалі і вучаніцы – Насця (цымбалы) і Аляксандра (гітара)??? Смірновы. Вершы беларускіх паэтаў чыталі гімназісткі Ангеліна Новак і і Дар’я Арэшка (8 “А” клас), Кацярына Паўлючэнка і Паліна Шэстак (8 “Б”). Вядучыя праграмы настаўніцы гімназіі Валянціна Казун і Ірына Грушэўская пазнаёмілі з галоўнай мэтай сустрэчы. “Пакроўскі Кімвал” штогод праводзіцца ў гонар свяціцеля Іаана (Помера), архіепіскапа Рыжскага і Латвійскага, на антымінсе з часцінкай мошчаў якога асвячаны храм, напярэдадні дня яго памяці – 12 кастрычніка.
У сёлетні адметны год працяваецца і праект “Святыні малой радзімы”, які знаёміць юных жыхароў Лунінца з нашымі гарадамі-пабрацімамі ў розных краінах. Ёсць такі і ў Латвіі – Лімбажы. Аднымі з першых некалькі год таму горад наведалі прадстаўнікі Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў. У іх ліку была і Алена Чурсанава, якая падзялілася ўражаннямі ад паездкі.
Сярэбраныя струны зачароўвалі такімі вядомымі і гучаўшымі зусім па-новым мелодыямі: “Белавежская пушча” Пахмутавай, “Жарт” фралова, “Вяртанне да спадчыны” Іванова. А пачынаўся і завяршаўся канцэрт творам-малітвай “Авэ Марыя” Качыні. Спрадвечная класіка ў выкананні на народных інструментах да слёз кранала душы. Дабратворным уплывам можна лічыць і такі момант, што пасля праграмы дзеці не пабеглі, як звычайна бывае, на покліч сонечнага выхаднога дня. Хлопцы з СШ №1 дапамаглі перанесці ў транспарт музычныя інструменты, і гэта было лепшай удзячнасцю педагогам і мамам…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии