Лунінеччына літаратурная 3 ШАНАВАННЕ КНІГІ – У СВЯТА БАГАРОДЗІЦЫ…

 

Лунінеччына літаратурная 3

Шанаванне Кнігі – у Свята Багародзіцы…

Лунінец: фотазоны з адметнасцямі краю




У СШ №2 г. Лунінца намеснік дырэктара Наталля Вітальеўна Бойка, а таксама настаўніцы Наталля Валер’еўна Харытановіч і Святлана Мікалаеўна Кузьміч коратка прадставілі праект “Літаратурная Лунінеччына”, што створаны разам з рэдакцыяй “ЛН”. На думку гасцей, стэнды ў выглядзе кніг – гэта сапраўдная “энцыклапедыя лунінецкага краю”, дзе гісторыя і сучаснасць адлюстраваны праз літаратурную творчасць.

З пісьменнікамі пазнаёміліся дырэктар Лунінецкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Сяргеўна Ванюк, якая не так даўно атрымала гэта прызначэнне, і ветэран педагагічнай працы Наталля Іванаўна Казанкова. Экс-дырэктар краязнаўчага музея, яна працуе ў створанай у ліпені 2022 года Камісіі Саюза пісьменнікаў Беларусі па літаратурнай спадчыне Мікалая Калінковіча (18.12.1950-24.07.1990). Разам прыгадалі, што выпускнік-1968 закончыў школу і пачаў літаратурную дзейнасць 55 год таму…

Пасляслоўе ад старшыні Брэсцкага абласнога адзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяны Анатольеўны Дземідовіч:

“Удзельнікі дэлегацыі шчыра ўдзячны лунінчанам за літаратурнае свята, якое было арганізавана ў дні памяці пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча. Грамату ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, падпісаную яго старшынёй Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам, “за папулярызацыю айчыннай літаратуры і творчыя поспехі” ўручыла Таццяне Васільеўне Канапацкай з вялікай павагай і самымі лепшымі пажаданнямі.

Дагэтуль знаходзімся пад уражаннямі ад самабытнасці Сінкевічаў, ад сустрэчы з роднымі Янкі Маўра і Якуба Коласа, ад гасціннасці гаспадара “Палескіх рабінзонаў”, ад прыгажосці Палесся. Уразіў помнік воінам-вызваліцелям і загінуўшым землякам у Лахве. Як важна захаваць памяць і як гэта не проста! Колькі крокаў у мінулае трэба зрабіць… Вельмі рады былі пабачыцца з мінскімі пісьменнікамі і прадстаўнікамі лунінецкай грамадскасці – усе яны даўно сталі для нас роднымі па духу! Зноў здзівіла СШ №2 г. Лунінца – якія шчаслівыя дзеткі, што вучацца ў такіх настаўнікаў!

Чым больш абагачаемся ведамі аб лёсах пісьменнікаў і іх твораў, тым больш паяўляецца пытанняў па захаванню іх спадчыны. Марыя Міцкевіч звярнулася да мяне з цікавымі даручэннямі па пошуках брэсцкіх матэрыялаў у адносінах яе славутых дзедаў-творцаў. Але гэта ў поўнай меры датычыць не толькі Янкі Маўра і Якуба Коласа, але і Мікалая Калінковіча. Такога яркага мерапрыемства, падарожжа ў літаратурнае мінулае, натхняючага на адданую цяперашнюю працу дзеля будучага, у нас яшчэ не было…”.

Таццяна Канапацкая. Фота Аляксандра Матора.

(Працяг будзе).

 

Комментарии