Раз цаглінка, два цаглінка…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ

У храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” пачалося ўзвядзенне звонніцы. Кладку вядуць муляры ПМК-7, якім дапамагаюць прыхаджане. Час ад часу царкоўны двор напаўняецца звонкімі галасамі падлеткаў. У выпадку неабходнасці навучэнцы сельскагаспадарчага і політэхнічнага каледжаў, а таксама вучні ліцэя становяцца ў “канвеер”, дапамагаючы разгружаць і ўпарадкаваць цэглу. Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь шчыра дзякуе кожнаму за ўклад у справу, плёнам якой стане незвычайнае архітэктурнае збудаванне. Сам бацюшка як памочнік Благачыннага Лунінецкай акругі па катэхізатарскім служэнні таксама па “цаглінцы” будуе сістэму рэлігійнай асветы ў агульнаадукацыйных школах. Вось ужо другі год запар ажыццяўляецца праект “Духовная среда” (па-руску). Сёлета аддзел адукацыі Лунінецкага райвыканкама ўзнагародзіў свяшчэнніка Падзячным Лістом. Шмат шчырых слоў удзячнасці за супрацоўніцтва пачуў а. Сергій на свяце апошняга званка ў ліцэі, дзе на працягу навучальнага года кожную сераду вёў гутаркі з выпускнікамі аб вечных хрысціянскіх каштоўнасцях.

Комментарии