Благаславенне ў краіну ведаў

 Па адноўленай у наш час традыцыі ў храмах адбываюцца малебны для вучняў і студэнтаў на пачатак новага навучальнага года.
Каля прыгожа ўбранай Плашчаніцы паслушанне нясе
алтарнік Трафім Калянковіч, 6-класнік СШ в. Вулька 1
Многа дзяцей і моладзі сабралася ў царкве іконы Божай Маці “Спатоленне загінуўшых” г. Лунінца. Пасля Боскай Літургіі ў гонар вялікага свята Успенне Прасвятой Багародзіцы настаяцель малітоўна благаславіў тых, хто 1 верасня зойме месцы за партамі, на паспяховую вучобу і добрыя справы. З вучнямі шэрагу школ іерэй Сергій Крышталь працягне сустрэчы ў рамках ажыццяўлення духоўных праграм згодна з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.
Сам жа бацюшка прымаў віншавані 31 жніўня – у гэты дзень 8 год таму ён быў прызначаны настаяцелем прыхода яшчэ не існуючага храма. Самыя вялікім падарункам для а. Сергія стала сумесная малітва з нашым земляком – протаіерэй Свята-Пакроўскага храма г. Мінска Васілій Дубойскі ў чарговы раз наведаў Лунінец і новую царкву, у закладцы і асвячэнні якой ён прымаў удзел. Сталічны госць з задавальненнем убачыў працяг добраўпарадкавання храмавага комплексу, у тым ліку – узводзімы крыж, дзе будуць адзначаны гэтыя гістарычныя даты.


Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.  

Комментарии