Мілыя людзям

жанчыны сабраліся на нядзельную сустрэчу ў інфармацыйна-асветным цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) г. Лунінца.
Напярэдадні дня святой Людмілы настаяцель іерэй Сергій Крышталь расказаў пра жыццё пакутніцы, павіншаваў імянінніц. Многія з іх – прадстаўніцы медыцыны ці адукацыі. У гэтых сацыяльных сферах вельмі патрэбны такія хрысціянскія якасці, як вера, надзея, любоў, а таксама мудрасць, аб чым пастаянна просім Госпада. Знаёмыя і незнаёмыя лунінчанкі, якіх аб’яднала духоўная сустрэча, дзяліліся разважаннямі аб сваіх адносінах да падзей мінулага і сённяшняга. Размовы спыніліся пасля прагляду відэафільма “Прытчы”, што стаў інфармацыяй для роздуму над многімі жыцццёва важнымі пытаннямі. Адказы на іх часта знаходзім у малітвах. Удзельніцы накіраваліся ў храм, дзе быў адслужаны акафіст пакутніцам Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, а пасля па традыцыі сфатаграфаваліся на памяць са свяшчэннікам.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии