Так
можна назваць шэраг экскурсій у храм
іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
(“Взыскание погибших”).

Такім
жа быў экскурсійны маршрут і 5-класнікаў
на чале з настаўніцай Галінай Мікалаеўнай
Сіманавай. У адпаведнасці з іх узростам
паведамляліся самыя ўражваючыя факты
з гісторыі мінулай вайны на тэрыторыі
раёна, а айцец Сергій у даступнай форме
пазнаёміў дзяцей з уладкаваннем храма.
Для юных гімназістаў прадэманстравалі
анімацыйны фільм “Хрышчэнне Русі”
(абавязкі “відэаператара” выканаў
9-класнік СШ №2 г. Лунінца Кірыл Савіч,
алтарнік храма). Гэты “мультык” настолькі
насычаны інфармацыяй, што быў варты
прагляду прадстаўнікоў элітнай
навучальнай установы. Асобныя дзеці
паведамілі, што наведваюць нядзельную
школу. Хочацца спадзявацца, што іх
прыкладу паследуюць і аднакласнікі.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий