«І шчырая любоў…»


Захавайце страх Гасподні, чысціню душэўную і любоў шчырую”. Такі запавет пакінуў нам прэпадобны Сергій, ігумен Раданежскі.
700-годдзе святога сёлета ўрачыста адзначае Руская Праваслаўная Царква. Гэта пацвердзіла і Богаслужэнне 8 кастрычніка, у дзень прастаўлення “ігумена Зямлі Рускай”. Шэраг прадстаўнікоў грамадскасці наведалі храм, каб павітаць настаяцеля храма іерэя Сергія Крышталя, які носіць імя прападобнага, а таксама выказаць свае думкі аб святым, што шануецца і як гістарычная асоба. У ліку ганаровых гасцей былі памочнік дэпутата Савета Рэспублікі Марыя Кузьмінічна Канановіч, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Рыгораўна Чынікайла, педагог-арганізатар Лунінецкай гімназіі Інна Ўладзіміраўна Карпінская. Як заўсёды, цудоўным падарункам гучалі спевы царкоўнага хору на чале з рэгентам Аленай Георгіеўнай Кавалевіч. Разам з харыстамі прыхаджане жадалі бацюшку “Многая лета” і дзякавалі яму за шчырую любоў да навакольных.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара

Комментарии