Лепшы падарунак — кніга

Музей буквара ў СШ №1 г. Мікашэвічы наведалі памочнікі Благачыннага Лунінецкай акругі.
На Пятых Свята-Андрэеўскіх педагагічных чытаннях захапіла выступленне загадчыцы бібліятэкі гэтай школы Галіны Міронавай. Яна расказвала пра збор кніг, якія лічыць самымі важнымі ў жыцці, таму што: “С чего начинается Родина? С картинки в твоем букваре….
Асаблівую цікавасць выклікаў такі факт. Свяшчэннік мясцовага храма Аляксандр Масяйчук падарыў бібліятэцы буквар Ціхаміравых на рускай і царкоўнаславянскай мовах выдання 1914 года. Высветлілася, што створаны ён у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, а сёлета гэты рарытэт у чарговы раз перавыданы. І сучасны экземпляр буквара, вытрымаўшага 150-гадовую праверку часам, Галіне Іванаўне ўручыў памочнік Благачыннага па рэлігійнай адукацыі, настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) г. Лунінца іерэй Сергій Крышталь з дарунчым надпісам: “Няхай дапамагае Бог тым, хто сапраўды шануе кнігу!”. Было прыемна даведацца, што аналагічнае выданне мікашэвіцкім вучням падарылі ўжо ў царкоўнай лаўцы ў Свята-Мікольскім храме Брэсцкай крэпасці. Але буквар варты таго, каб на паліцы стаялі тры аднолькавыя кнігі. Аказваецца, перавыдаваўся 160 разоў агульным тыражом больш як 5 мільёнаў экземпляраў! А памочнік Благачыннага па місіянерскім служэнні, настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі іерэй Сергій Чыж у падарунак школе пакінуў кнігу свяшчэнніка Гардзея Шчаглова “Адняты крыж” – выданне вельмі карыснае, асабліва для настаўнікаў гісторыі. Дырэктар школы Дзям’ян Сцяпанавіч Дубейка падзякаваў свяшчэннікам за наведванне навучальнай установы і выказаў сваё педагагічнае крэда – выхоўваць у вучнях духоўнасць. Да гэтага ж заклікае і царква, супрацоўніцтва якой з установамі адукацыі замацавана адпаведнымі афіцыйнымі пагадненнямі.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии