КінаПадарожжа ў Літургію

У інфармацыйна-асветным цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) працягваецца паказ духоўнага серыялу.
Дакладная назва гэтай сербскай тэлестужкі – “Літургія”. У загалоўку працытаваны аўтар сцэнарыя – епіскап Дыаклійскі Іаан (Пурыч). Уладыка лічыць, што «Літургію прасцей за ўсё ўявіць як падарожжа Царквы ў прастору Царства Нябеснага».

На праглядзе асобныя моманты Богаслужэння тлумачыць настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь. Зразумела, што такі відэалекторый выклікае вялікую ўвагу прыхаджан. Многія з лунінчан прыходзяць сем’ямі.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.    

Комментарии