Ружы для Багародзіцы

Нараджэнне Хрыстова ў храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) уражвала не толькі ёлачна-цацачным убраннем.
З каляднымі віншаваннямі патэлефанавала сяброўка з Віцебска:
У інтэрнеце бачыла вашу новую царкву. Яна такая прыгожая – як нявеста…
Наведаўшы храм 9 студзеня, таксама падумала аб вясельным параўнанні. У які яшчэ дзень можна ўбачыць столькі кветак!? Белыя ружы, якія ахвяравалі прыхаджане, дапасавалі зялёным ялінкам і былі годным аздабленнем вялікага свята. Побач з замілаваннем перахрысцілася пажылая жанчына:
Нарэшце Боганемаўля паяўляецца на свет не ў сене, а ў кветках…
Вярнуўшыся дамоў, з паштовай скрынкі дастала раённую газету “Лунінецкія навіны” з календаром на 2015 год. Ён аздоблены каляровым здымкам нашага храма – выгляд з паўночнага боку, з уваходам-аркай. А ўздоўж металічнай агароджы сланечнікі пасылаюць сонечныя зайчыкі золату купалоў…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.    

Комментарии