І
гэта адбылося не толькі на нядзельнай
праграме народнага аматарскага аб’яднання
“Світанак”!

Знаёмячы
гледачоў з творчымі дасягненнямі
калектыву, дырэктар Дома культуры Алена
Яскевіч расказала аб удзеле ў шматлікіх
фестывалях і запісах тэлепраграм. Асобна
спынілася на ліпеньскай паездцы ў
Вільнюс. Прадстаўнікі 12 дзяржаў (ад
Беларусі – “Світанак” разам з фальклорным
ансамблем Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта культуры і мастацтва)
дэманстравалі ўзоры традыцыйнай народнай
спадчыны. Штодзень надвор’е было
дажджлівым, і сталічныя жыхары жартам
тлумачылі, што і назву сваю – Літва –
краіна атрымала ад таго, што ўвесь час
ідуць ліўні… Праз тыдзень удзельнікі
фестывалю захоплена адзначалі: калі
выступае беларускі “Світанак”, з-за
хмар выглядае сонца.

У
гэтую зімовую нядзелю ў Лунінцы гучалі
іншыя – калядныя – фальклорныя і
сучасныя народныя песні. Але падчас
канцэрта сціх моцны вецер і вызірнула
сонца, праясніўшы над храмам чыстае
блакітнае неба! Быццам таксама захаплялася
багатымі галасамі і прыгожымі спевамі,
якія, разам з кіраўніком ЦСДК, дарылі
Мікалай Яскевіч, Галіна Хартановіч,
Людміла Раковіч, Яўгенія Хартановіч
пад акампанемент на баяне Аляксандра
Каховіча.


Шчыры
водгук гледачоў перадаў настаяцель
храма іерэй Сергій Крышталь, падзякаваўшы
самадзейным артыстам за стварэнне
цудоўнага святочнага настрою. Як і
належыць, гаспадары аддзячылі
“калядоўшчыкаў” салодкімі пачастункамі.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий