атрымаў
храм іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” (“Взыскание погибших”) у
трэці дзень святкавання Нараджэнне
Хрыстова.

Настаяцель
іерэй Сергій Крышталь падзякаваў за
каштоўны падарунак і выказаў спадзяванне,
што і лунінецкім сем’ям, дзе жыццё
азмрочана злоўжываннем алкаголю, спісак
з цудадзейнай іконы дапаможа пазбавіцца
ад бяды.
Сімвалічна,
што старажытны манастыр у Серпухаве
быў заснаваны прападобным Сергіем
Раданежскім, 700-годдзе якога летась
урачыста, шматлікімі духоўна-асветнымі
мерапрыемствамі, святкавалася і ў нашым
прыходзе. Быццам Багародзіца прывяла
ў наш горад і вялікага святога, які
лічыцца заступнікам прагнучых адукацыі
людзей, каб праз затуманеную свядомасць
пітушчых прабілася святло розуму. Яшчэ
больш уразіла звестка, што на шляху ў
Лунінец ікона некалькі тыдняў знаходзілася
на прастоле ў мінскай царкве ў гонар
свяціцеля Мікалая Японскага. Як вядома,
у дзень яго памяці 16 лютага быў асвячаны
наш храм…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий