У
гонар 65-годдзя Сяргея Трахімёнка ў
Мінскім Доме літаратара, адбыўся творчы
вечар, удзельнікамі якога сталі і
прыхаджане нашага храма.
Сяргей
Аляксандравіч – вядомы беларускі юрыст,
доктар навук, прафесар, выкладчык
Інстытута нацыянальнай бяспекі.
Папулярнасць яму прынесла літаратурная
праца. У пісьменніка, які прыняты ў
творчыя саюзы і Беларусі, і Расіі,
выдадзена больш як 10 кніг. Адна з іх –
“Сіндром выгарання” – прызнана
“Дэтэктывам года-2008” і ўзнагароджана
прызам “Залаты Купідон”.
Дачка
нашай прыхаджанкі – медсястры аддзялення
рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы
– Альбіна Согава нагадала яшчэ аб адной
іпастасі шматграннай асобы навукоўца.
Сяргей Аляксандравіч выконвае бардаўскія
песні пад уласны акампанемент на гітары.
Гэтым інструментам захоплена і Альбіна
– выпускніца Лунінецкай дзіцячай школы
мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага
педагагічнага універсітэта, якая цяпер
працуе ў Мінску. Яна падзякавала юбіляру
за павагу да яе незабыўнай настаўніцы
Наталлі Іванаўны Мурко, у творчых
вечарынах памяці якой заўсёды прымае
ўдзел пісьменнік.

Наш
горад Сяргей Трахімёнак упершыню наведаў
у 2006-ым. Гасцінна прымаюць яго на Палессі
многія калектывы. На ўрачыстасці ў
сталіцу былі запрошаны прадстаўнікі
некаторых – старшыня прафкама
лакаматыўнага дэпо Лунінец Аляксандр
Матор і бібліятэкар Лунінецкай гімназіі
Ірына Раманчук. Перад пачаткам сустрэчы
лунінчане сфатаграфаваліся разам з
вядомай журналісткай Тамарай Вяцкай,
якая вяла “капустнік”, і былой ліцэісткай.
Выпускніца-2012 Ганна Курак, вітаючы
Сяргея Трахімёнка, жартаўліва абыграла
сапраўднае сяброўства пісьменніка з
прэстыжнай установай адукацыі Лунінца.
–Ці
ведаеце вы, што сталі маім хросным
бацькам? – звярнулася дзяўчына да
юбіляра.
Гледзячы
на яго разгублены выгляд, удзельнікі
вечарыны заўсміхаліся. А Аня расказала,
што ў свой час атрымала заданне для
насценнай газеты ўзяць інтэрв’ю ў
Сяргея Аляксандравіча. Гэта справа ёй
так спадабалася, што цяпер яна –
трэццякурсніца Інстытута журналістыкі
БДУ. Лічыць, што менавіта пісьменнік
вызначыў яе прафесійны шлях.

У
час прыездаў у Лунінец Сяргей Аляксандравіч
абавязкова наведвае наш храм, сустракаецца
з настаяцелем іерэем Сергіем Крышталём.
Ад імя бацюшкі юбіляру быў уручаны
падарунак – ручка з надпісам “700 год
Сергію Раданежскаму”, якую летась
дарылі імяніннікам у гонар цудатворцы.
Пісьменніка і свяшчэнніка аб’ядноўвае
перакананне, што “толькі тыя літаратурныя
творы становяцца вялікімі, якіх ахінае
евангельскае святло”.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий