У
інфармацыйна-асветным цэнтры храма
іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
(“Взыскание погибших”) адбылася чарговая
сустрэча ў гонар імяніннікаў сакавіка.

Дзень
святой Галіны царква адзначае тройчы:
23 лютага, 29 красавіка, а таксама 23
сакавіка. Па традыцыі ў нядзелю павіншавалі
імянінніц. Са шчырымі словамі да іх
звярнуўся настаяцель іерэй Сергій
Крышталь. Святкаванне адметных дат у
перыяд вялікага посту мае свае асаблівасці
– яно сапраўды павінна быць “спакойным
і ціхім”, што і азначае імя “Галіна”
ў перакладзе з грэчаскай мовы . Бацюшка
павітаў імянінніц, сярод якіх былі
прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У
рамках праграмы “Сямейнае кіно”
ўдзельніцы сустрэчы прагледзелі
дакументальны фільм “Дарогаю любві”,
прысвечаны дзейнасці стаўрапігіяльнага
жаночага Свята-Сцяфана-Махрышчскага
манастыра. Расчуленыя лунінчанкі
адзначалі, што самым лепшым падарункам
у дзень анёла для іх стала адчуванне
таго, што за іх моляцца цудоўныя манахіні
абіцелі…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий