Сюрпрыз для настаяцеля


Храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) наведала прадстаўнічая дэлегацыя з суседняга раёна.
З мэтай пацвярджэння акрэдытацыі статусу дзяржаўных устаноў адукацыі ў Лунінцы працавала група настаўнікаў з Пінска. Пасля заканчэння праверкі, па прапанове дырэктараў сярэдніх школ нашага горада, для гасцей была арганізавана экскурсія па гістарычных мясцінах. Аўтападарожжа па “залатому кальцу” Лунінца завяршылася наведваннем новай царквы.
Іерэй Сергій Крышталь вітаў дырэктараў: СШ №1 – Уладзіміра Лук’янавіча Філіновіча, СШ №2 – Мікалая Яфімавіча Гарадкаўца, СШ №3 – Віталя Альфрэдавіча Трэгубава, СШ №4 – Аляксандра Аляксандравіча Благадзёрава.
Сапраўдным сюрпрызам для настаяцеля стала сустрэча з настаўнікамі СШ №8 г. Пінска, выпускніком якой ён з’яўляецца! Прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці Пінска выказалі вялікае захапленне высокім адукацыйным ўзроўнем бацюшкі, іконамі царквы, уладкаваннем храмавага комлексу, дзейнасцю нядзельных школ. На памяць землякам з малой радзімы і цяперашнім айцец Сергій уручыў іконкі. Потым быў зроблены агульны здымак на памяць.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии