Першы
слёт праваслаўнай моладзі сабраў
прадстаўнікоў трох благачыній Пінскай
епархіі
У
Лунінцы ўдзельнікаў злёту гасцінна
прыняў сельгаскаледж. Незабыўную
сустрэчу падарыў моладзі протадыякан
Свята-Пакроўскага храма г. Баранавічы
Андрэй Гарбуноў. Ён па-новаму “адкрыў”
любімыя песні нашага дзяцінства, аўтары
якіх у атэістычны час былі вымушаны
“канспірыраваць” біблейскі сэнс, але
рабілі гэта вельмі таленавіта, таму іх
творы і спяваюць ужо некалькі пакаленняў.
Да глыбіні душы ўразілі песні ў выкананні
айца Андрэя на рускай, беларускай,
польскай, кітайскай, сербскай, англійскай
мовах пад уласны акампанемент на гітары.
Замілаванне выклікалі яго сыны Іван,
які падыгрываў бацьку на індыйскім
барабане, і Пётр, спартыўныя дасягненні
якога занатавалі відэаздымкі.
Кіраўнікі
злёту – памочнікі Благачыннага Лунінецкай
акругі іерэі Сергій Крышталь (рэлігійная
адукацыя), Георгій Філіновіч (работа з
моладдзю) і Сергій Чыж (місіянерскае
служэнне) – запрашалі падлеткаў на
гутаркі з бацюшкай. Падзячны малебен
быў адслужаны ў Свята-Крыжаўзвіжанскім
храме. Спартландыя адбылася на беразе
Белага возера, празрыстыя воды якога
дабавілі бадзёрасці ў 35-градусную
спякоту. Завяршыла злёт акцыя “Добрая
справа” – пачастунак, выраблены
лунінецкімі кулінарамі, юным удзельнікам
належала давезці дамоў і падарыць мамам,
якія благаславілі сыноў і дочак на
незвычайную двухдзённую вандроўку.
Перад
пасадкай на дызель-цягнік “Лунінец-Пінск”
згуртаваная моладзь развіталася з
Лунінскім храмам са шчырым жаданнем
праз год зноў ушанаваць памяць святых
Барыса і Глеба, якія адалі свае жыцці
дзеля захавання адзінства дзяржавы.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий