Малітва за вучняў

Дапамогі Багародзіцы прасілі юныя і дарослыя лунінчане ў свята Успенія, калі кветкі ўпрыгожвалі Плашчаніцу.
Прыхаджане храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) ахвотна сабралі ахвяраванні на гэтыя мэты, а многія прынеслі і букеты, захаванасці якіх не перашкодзіла жнівеньская спякота. Мастацкае аздабленне з кветак стварыла дызайнер Таццяна Грыгор’ева. Паслушанне каля Плашчаніцы неслі алтарнікі Мікіта Насковіч і Кірыл Савіч, якія вучацца ў 11-ых класах СШ №2 і гімназіі. Яны саслужылі настаяцелю іерэю Сергію Крышталю на традыцыйных малебнах на пачатак новага навучальнага года. Благаславенне працягвалася на працягу чатырох дзён, дзякуючы чаму храм наведалі шматлікія школьнікі.  
Фота Таццяны КАНАПАЦКАЙ.

Комментарии