Песня
аб пяшчотнай кветцы завяршала спектакль
па старонках жыцця святых Пятра і
Феўроніі, якіх называюць заступнікамі
сям’і.

Дзень
памяці мурамскіх цудатворцаў царква
адзначае ў другую няделю верасня.
Напярэдадні ў СШ №2 г. Лунінца выступіў
настаяцель храма іконы Божай Маці
“Спатоленне пагіблых” (“Взыскание
погибших”) іерэй Сергій Крышталь. Заклік
свяшчэнніка да захавання важнейшай
каштоўнасці грамадства – сям’і –
натуральна працягнула пастаноўка аб
вернасці слову і абавязку. На школьнай
сцэне спектакль паказалі равеснікі
юных лунінчан – госці з Пінска, якіх
аб’ядноўвае прыход храма, што будуецца
ў гонар мурамскіх цудатворцаў. Захапілі
прыгожыя пачуцці, што з глыбіні стагоддзяў
святыя Пётр і Феўронія завяшчаюць
сучаснікам. Здольныя да мастацкай гульні
пінчане ўразілі і сапраўднымі тэатральнымі
касцюмамі. Музычнае суправаджэнне
спектакля забяспечыла жонка настаяцеля
пінскага храма Ганна Сыцэвіч, а асаблівы
поспех выпаў выканаўцы ролі Анёла – іх
5-гадовай дачушцы Васілісы. Гледачы
доўга апладзіравалі юным самадзейным
артыстам, а потым бралі ў іх аўтографы
і разам фатаграфаваліся. Усеагульная
ўдзячнасць гасцям своеасабліва
адлюстравалася ў падоранай каробцы
цукерак з назвай “Брава!”…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий