Да святочнага пажадання нашых продкаў “Дай Бог за год даждаці” далучаюцца вучні гімназіі г. Лунінца.
Многія з іх удзельнічалі ў калядным прадстаўленні ў храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”), што сёлета адбывалася ў 10-ы раз. Выхаванцы розных класаў нядзельнай школы, дзе выкладаюць настаўніцы Ірына Мікалаеўна Крышталь, Наталля Сіманаўна Ярмольчык, Ніна Сямёнаўна Ільючык, Святлана Фёдараўна Карпінская, Ірына Аляксандраўна Моўчан, падрыхтавалі цікавыя касцюміраваныя інсцэніроўкі па біблейскіх сюжэтах.
Гімназісты своеасабліва адзначылі і завяршэнне свята Нараджэння Хрыстова! Вучні 6 “А” класа разам з настаўніцай Ірынай Анатольеўнай Дасько падрыхтавалі інсцэніроўку “Цар Ірад”, а 5-6-класнікі, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”, – спектакль “Калядная зорка”. Расказвае кіраўнік духоўнага згуртавання бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук:
–Дзеці выступілі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе іх цёпла прынялі пацыенты. У зале панавала не проста атмасфера творчасці. Адчувалася, што дзеці выходзяць на сцэну для важнай задушэўнай размовы. Пранікнёнасць свята перадалася адзінокім і цяжка хворым людзям. Ім былі ўручаны салодкія падарункі.
Натхнёныя поспехам, юныя артысты выступілі і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Яго рознаўзроставыя выхаванцы са здзіўленнем назіралі за равеснікамі, якія дзяліліся з імі радасцю Нараджэння Хрыстова. У сваю чаргу хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не па сваёй волі часова апынуліся ў цэнтры, таксама чыталі вершы і спявалі калядкі, прымаючы пачастункі ад гімназістаў. Педагогі адзначалі, што такія сяброўскія зносіны носяць вялікую духоўную карысць.
Завяршаючым акордам Калядаў стала прадстаўленне ў сценах роднай навучальнай установы. Гімназісты падарылі сваю творчасць аднакласнікам, настаўнікам, бацькам. Для многіх дарослых выступленне дзяцей стала сапраўдным адкрыццём! У працэсе рэпетыцый і паказаў, зносін з абдзеленымі лёсам людзьмі, юныя артысты становяцца больш шчырымі і добрымі. Ірына Анатольеўна і Ірына Пятроўна вучаць іх пераадольваць сарамлівасць і працаваць у камандзе. Цяпер дарослым прыемна адзначыць, з якой радасцю дзеці адрасуюць свае пачуцці навакольным.
Няхай калядная зорка асвятляе жыццё людзям да наступных святаў!
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ірыны РАМАНЧУК.
Многія з іх удзельнічалі ў калядным прадстаўленні ў храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”), што сёлета адбывалася ў 10-ы раз. Выхаванцы розных класаў нядзельнай школы, дзе выкладаюць настаўніцы Ірына Мікалаеўна Крышталь, Наталля Сіманаўна Ярмольчык, Ніна Сямёнаўна Ільючык, Святлана Фёдараўна Карпінская, Ірына Аляксандраўна Моўчан, падрыхтавалі цікавыя касцюміраваныя інсцэніроўкі па біблейскіх сюжэтах.
Гімназісты своеасабліва адзначылі і завяршэнне свята Нараджэння Хрыстова! Вучні 6 “А” класа разам з настаўніцай Ірынай Анатольеўнай Дасько падрыхтавалі інсцэніроўку “Цар Ірад”, а 5-6-класнікі, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”, – спектакль “Калядная зорка”. Расказвае кіраўнік духоўнага згуртавання бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук:
Натхнёныя поспехам, юныя артысты выступілі і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Яго рознаўзроставыя выхаванцы са здзіўленнем назіралі за равеснікамі, якія дзяліліся з імі радасцю Нараджэння Хрыстова. У сваю чаргу хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не па сваёй волі часова апынуліся ў цэнтры, таксама чыталі вершы і спявалі калядкі, прымаючы пачастункі ад гімназістаў. Педагогі адзначалі, што такія сяброўскія зносіны носяць вялікую духоўную карысць.
Няхай калядная зорка асвятляе жыццё людзям да наступных святаў!
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ірыны РАМАНЧУК.
Комментарии
Отправить комментарий