сагрэла
імянінніц, якіх ушанавалі ў
інфармацыйна-асветным цэнтры храма
іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
(“Взыскание погибших”).


Сваёй
творчасцю шчодра дзяліліся ўдзельнікі
ансамбля “Палеская крыніца” раённай
арганізацыі Беларускага таварыства
інвалідаў па зроку. Мастацкі кіраўнік
– самадзейны кампазітар Андрэй Данілавіч
Гурбановіч акампаніраваў на баяне
выканаўцам сваіх твораў. Гучалі і
папулярныя песні – пад дружныя
апладысменты гледачоў. Вядучай праграмы
“Дзень Анёла” была Аляксандра Георгіеўна
Кулага, за педагагічную дзейнасць
удастоеная ганаровага знака “Выдатнік
адукацыі Беларусі”. Яна акцэнтавала
ўвагу прысутных на літаратурных гераінях
са знакавымі імёнамі студзеня і з
асаблівым задавальненнем прадставіла
групу гімназістаў. Пад кіраўніцтвам
настаўніцы Ірыны Анатольеўны Дасько
6-класнікі падрыхтавалі паэтычныя – на
роднай мове! – вітанні імянінніцам.
Зразумелымі былі пажаданні “разумнікам
і разумніцам” – стаць студэнтамі, чыёй
нябеснай ахоўніцай з’яўляецца мучаніца
Таццяна, і нясці людзям святло ведаў і
духоўнасці, як роўнаапостальная Ніна.
Менавіта іх ушаноўвае царква адпаведна
25 і 27 студзеня. Аб жыццях святых нагадаў
настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь,
з удзячнасцю ўручыўшы іконкі і кнігі
ўдзельнікам праграмы.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий