“Не говори с тоской – их нет, а с благодарностию – были…”

Гэты тыдзень завяршаецца ўсяленскай бацькоўскай памінальнай суботай.
У інфармацыйна-асветным цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) ажыццяўляецца праект “Сямейнае кіно”. На чарговым сеансе для прагляду быў прапанаваны запіс тэлепраграмы “Землякі”, якая здымалася ў 1999-ым – юбілейным для Лунінца годзе. На вялікім экране з радасцю пазнавалі вядомых сваёй працай ці захапленнямі жыхароў. З сумам адзначалі, што хтосьці завяршыў свой жыццёвы шлях хутка пасля выхаду перадачы ў эфір, хтосьці пакінуў гэты свет зусім нядаўна. Стоячы, слухалі песню з сімвалічнай назвай “Спатканне” ў выкананні Наталлі Мурко, якая ў памяці прыхільнікаў творчасці засталася прыгожа-недасягальнай…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии