Настаяцель
храма іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” іерэй Сергій Крышталь правёў
сустрэчу ў бібліятэцы сельгаскаледжа.
Навучэнцы 1-ай, 12-ай і 24-ай груп былі
ўважлівымі слухачамі, таму гутарка
вызначалася шчырасцю і даверам. Пачалі
з абмеркавання праблем, якія абцяжарваюць
існаванне сучаснай моладзі, –
наркатычная і алгагольная залежнасці.
Свяшчэннік паведаміў аб канкрэтных
прыкладах, з якімі яму давялося сутыкнуцца.
Шэраг людзей пазбавіліся ад бяды, як
кажуць самі, малітвамі сваіх бабуль ці
маці, і цяпер сталі прыхаджанамі храма.
Аднак, такіх нямнога. Значна больш
выпадкаў, калі людзі, у тым ліку і некалькі
аднакласнікаў айца Сергія, загінулі,
таму што не змаглі пераадолець пагубныя
звычкі. Іх смерць як апошняя перасцярога
юнакам і дзяўчатам – даражыць жыццём,
самай вялікай каштоўнасцю на свеце...
Размова
натуральна перайшла да асэнсавання
паняцця шчасця, што, зразумела, у кожнага
чалавека – рознае. Якое здзіўленне
выклікала простая прапанова задумацца
над словамі ўсім вядомай песні “Прекрасное
далеко” з кінафільма “Прыгоды
Электроніка”! Аказваецца, сэнс яе –
набліжэнне да Царства Нябеснага. Але
кожнаму неабходна ўсвядоміць: трэба
стаць “чище и добрее, и в беде не
бросить друга никогда”…
Глыбей
прасякаць у звычайныя рэчы спрыяюць
кнігі духоўнай тэматыкі. Бібліятэкар
Ніна Мікалаеўна Дамашэвіч адзначыла,
што яе прафесійныя абавязкі супадаюць
з мэтамі царквы садзейнічаць удасканаленню
асобы. Яна спадзяецца, што сустрэчы з
бацюшкай стануць традыцыяй
прафесійна-тэхнічнай навучальнай
установы.
Прыемна
адзначыць, што некаторыя навучэнцы
каледжа сталі наведваць службы ў храме.
Дай Бог, каб сумесная малітва абараніла
дзяцей ад спакусаў і выклікаў сучаснага
свету…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота Ніны
ДАМАШЭВІЧ.

Комментарии
Отправить комментарий