Рэдкае
выданне – “Тлумачальны педагагічны
слоўнік. Духоўныя і маральныя паняцці”
– папоўніла бібліятэку Лунінецкай
гімназіі.
Кнігу
ўручылі ўдзельнікам рэспубліканскага
семінара “Гісторыя Праваслаўя роднага
краю: вопыт і методыка вывучэння”, які
адбыўся ў храме іконы Божай Маці “Усіх
тужлівых радасць” Мінска. У ліку
дакладчыкаў была бібліятэкар гімназіі
Ірына Раманчук, якая расказала:
–Кіраваў
сустрэчай наш шаноўны зямляк – епіскап
Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.
Уладыка заклікаў да больш шырокага
супрацоўніцтва царкоўных і свецкіх
устаноў у такім важным для выхавання
патрыётаў роднай зямлі напрамку
дзейнасці. Надзвычай карысны атрымалі
і падарунак. Амаль 900-старонкавы слоўнік
папоўніў кніжны фонд нашай установы
адукацыі, а другі экземпляр я перадала
ў бібліятэку храма іконы Божай Маці
“Спатоленне пагіблых” (“Взыскание
погибших”).
Ірына Пятроўна
пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з
гісторыяй святыні Палесся – Дзятлавіцкага
Нова-Пячэрскага праваслаўнага манастыра,
390-годдзе якога адзначылі летась. Цікавымі
былі выступленні іншых прадстаўнікоў
Пінскай епархіі. Выкладчык нядзельнай
школы Крыжа-Узвіжанскага храма в. Святая
Воля Івацэвіцкага раёна Л.А. Стахавец
даследавала духоўную сувязь Жыровіцкага
Успенскага манастыра і Глінскай
Ражджаство-Багародзіцкай пустыні,
паведаміла аб славутых верніках. Галоўны
бібліёграф духоўна-асветнага цэнтра
“Вытокі” Т.К. Баговіч стварыла праект
“Дарогамі праваслаўнай Піншчыны”.
Кандыдат багаслоўя, протадыякан
Свята-Пакроўскага храма Андрэй Гарбуноў
занатаваў гісторыю праваслаўных храмаў
горада Баранавічы.
Захопленыя
краязнаўствам прадстаўнікі розных
мясцін былі адзіныя ў думцы, што неабходна
весці летапіс важных падзей, даследаваць
старажытныя праваслаўныя храмы і помнікі
мясцовай культурнай спадчыны, збіраць
матэрыялы ў стварэнне кнігі “Праваслаўная
Памяць”.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота Ірыны РАМАНЧУК.
Комментарии
Отправить комментарий