імкнецца
паведамляць людзям лунінчанка Ганна
Аляшкевіч, адданая прыхаджанка храма
іконы Божай Маці “Спатоленне
пагіблых” (“Взыскание погибших”).
–Гэты
абраз Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы
напісаў мой брат. Мне вельмі хацелася
зрабіць ахвяраванне царкве, якая
будавалася. Тады яшчэ не запомніла
дакладна назву храма, вось ён і зрабіў
на свой выбар…
Так
я даведалася, што брат лунінчанкі –
вядомы мастак Анатоль Концуб. Іх малая
радзіма – Давыд-Гарадок. Цяжкім было
пасляваеннае дзяцінства, але кожны з
сям’і знайшоў свой лёс у іншых мясцінах.
Анатоль Аляксандравіч жыве і працуе ў
Бабруйску. Ён актыўна ўдзельнічае ў
рэспубліканскіх і замежных выставачных
праектах і конкурсах, яго творчасць
адзначана шэрагам медалёў рознай
вартасці. Імя палешука вядома ў гарадах
Расіі, Балгарыі, Польшчы, Аўстрыі, ЗША
і іншых краінах, дзе былі прадстаўлены
вырабы з керамікі, а таксама творы
жывапісу. Вось і цяпер персанальная
выстава А.А. Концуба дэманструецца ў
сталічнай галерэі “Мастацтва”, а назва
яе – “Падарожжа з анёлам”. У шматлікіх
рэцэнзіях адзначаецца, што вера ў Бога
дапамагае мастаку захаваць натхненне
і жаданне быць запатрабаваным у творчай
прасторы.
Цяпер
больш пільна ўглядаюся ў ікону, якую
стварыў “майстар дэталізацыі”, – так
называюць Анатоля Концуба. Сапраўды,
“кожную непрыкметную травінку аўтар
разглядае як мастацкі аб’ект і
падкрэслівае яе колерам і вытанчанасцю
ліній”… Удзячна мастаку, што таленавіта
славіць Багародзіцу пэндзлем, і Ганне
Аляксандраўне – за чарговую цікавую
добрую вестку.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий