Блаславенне Афона

На мінулым тыдні хрысціяне ўсяго свету ў думках далучаліся да падзей, прысвечаных 1000-годдзю рускага манаства на святой гары.
Урачыстасці адбываліся з удзелам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і патрыярха ўсяе Русі Кірыла.
Сімвалічна, што ў гэтыя ж дні лунінецкія вернікі сустракалі ганаровага госця з Афона. Наш край наведаў іераманах Мяркурый, які на святой гары аднаўляе царкву свяціцеля Мадэста, патрыярха Іерусалімскага. У храме іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) свяшчэнаслужыцель маліўся за богаслужэннем у свята Прапалавенія Пяцідзясятніцы, выступіў з маральна-павучальнай пропаведдзю, перадаў прыхаджанам блаславенне святой гары Афон.
Настаяцель іерэй Сергій Крышталь адзначыў значнасць гэтага наведвання: Афон лічыцца ўдзелам Божай Маці, а наш храм асвячаны ў гонар Багародзіцы, што духоўна яднае адданых веры лунінчан з насельнікамі святой гары…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Комментарии