Сталыя
прыхаджане з замілаваннем радуюцца
ўдзелу ў Богаслужэннях хлопчыкаў і
дзяўчынак.

21
ліпеня адзначаецца прастольнае свята
храма, што будуецца ў гонар Казанскай
іконы Божай Маці. Многія жыхары
Рэдзігераўскага сельсавета і навакольных
паселішчаў удзельнічалі ва ўрачыстай
літургіі, якую служылі пяцёра свяшчэннікаў
Лунінецкага благачынія. Настаяцель
іерэй Аляксандр Барысаў благаславіў
дапамагаць у службе Дзмітрыя Захаркевіча,
які восенню працягне вучобу ў 9-ым класе
Сінкевіцкай СШ. Юнаму панамару давала
парады адна з самых вопытных і актыўных
прыхаджанак Таццяна Іванаўна Бунь.
Побач была Ксенія Антоўнаўна Захаркевіч
– такая ж адданая ўзвядзенню святыні
верніца…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.
Комментарии
Отправить комментарий