запрасіла
на заняткі юных прыхаджан храма іконы
Божай Маці “Спатоленне пагіблых”
(“Взыскание погибших”).

Па традыцыі
новаму навучальнаму году тут папярэднічае
свята Нараджэння Багародзіцы (дарэчы,
з яго пачынаецца і богаслужбовы цыкл
царкоўнага каляндара, навалецце ў якім
адзначаецца 14 верасня). Старэйшая і
сярэдняя група сфарміраваны, а ў малодшую
запісалася так многа хлопчыкаў і
дзяўчынак, што, не выключана, яны будуць
займацца ў двух класах. Гэта пытанне
вырашыцца на працягу тыдня. Ва ўрачыстасці
разам з настаўніцамі актыўна ўдзельнічалі
выхаванцы нядзельнай школы, што займаюцца
ўжо некалькі год: чыталі вершы, праводзілі
віктарыны, частавалі ласункамі. Першым
жа падарункам быў уручаны абразок з
выявай прападобнага Сергія Раданежскага,
які лічыцца нябесным памочнікам у
вучобе.

Дзяцей,
іх бацькоў і бабуль, якія далучыліся да
ўрачыстасці, павіншаваў настаяцель
храма іерэй Сергій Крышталь. Бацюшка
пажадаў поспехаў у авалоданні духоўнымі
ведамі і нагадаў: 21 верасня адзначаецца
10-годдзе служэння першай літургіі ў
храме, што цяпер збудаваны. З двайнога
святкавання пачаўся новы вучэбны год
у нядзельнай школе…
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. Фота Ірыны ГРУШЭЎСКАЙ.
Комментарии
Отправить комментарий