Госці з Мікашэвічаў

Упершыню вучні гімназіі імя У.І. Нядзведскага наведалі храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”).

Улічваючы зімовы характар надвор’я, экскурсію вырашана было правесці завочна – у будынку нядзельнай школы. Група цікаўных юнакоў і дзяўчат даведалася аб значэнні цудадзейнага абраза Багародзіцы, гісторыі ўзнікнення новай царквы, некаторых самых значных іконах (іх каля 200 толькі ў былым памяшканні часовага храма). Прагуляўшыся па царкоўным двары, гімназісты адзначылі велічнасць звонніцы і прыгажосць металічнага карункавага крыжа. Благагавейна зайшоўшы ў храм, дзе ў гэты час служылася літургія, дзеці і дарослыя запалілі свечы каля іконы Божай Маці “Прыбаўленне розуму”. Яна роўна шануецца як праваслаўнымі, так і каталікамі, а малітва гэтаму абразу неабходна асабліва тым, хто набывае веды...

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии