Велікодны настрой


выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра працягнулі прыхаджане храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”).

Вучні, якія займаюцца ў сярэдняй групе нядзельнай школы (настаўніца Святлана Фёдараўна Карпінская), паказалі лялечны спектакль на біблейскую тэму. Цікавасць юных і дарослых гледачоў выклікала не толькі прадстаўленне, але і аблачэнне хлопчыкаў, якія прыслужваюць у алтары храма. Матушка Ірына Мікалаеўна Крышталь уручыла абяздоленым дзецям салодкія пачастункі. Педагогі СПЦ падзякавалі гасцям за велікодны настрой і запрасілі часцей наведваць установу.

Ірына ГРУШЭЎСКАЯ, настаўнік ДУА “Гімназія г. Лунінца”. Фота аўтара.

Комментарии