Вітанні з узнагародай

завяршылі літургію ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, якую ўрачыста служыў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан.

Архіерэй ушанаваў адно з багародзічных святаў, маліўшыся разам з лунінчанамі 18 мая. У гэты дзень настаяцель храма айцец Сергій Крышталь атрымаў новае духоўнае званне – протаіерэй. За высокую ацэнку служэння мясцовага бацюшкі Уладыку Сцяфану дзякавалі прыхаджане, у тым ліку галоўны інжынер ПУВП “Вікторыя” Юрый Плаксін, старшыня раённага савета ветэранаў-педагогаў Таццяна Шпак, прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, СШ №1 г. Лунінца, сельскагаспадарчага і політэхнічнага каледжаў. Хор “Мірніца” (рэгент Таццяна Круглік) шчыра пажадаў “Многая лета” віноўніку ўрачыстасці і паважаным гасцям.





















Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Валянціны СКРАБЕЦ.

Комментарии