«Сямейная рэліквія»


Так называўся конкурс, які два гады запар праводзіўся ў рамках адной установы адукацыі, а сёлета стаў агульнараённым. Аб яго выніках паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Марына Міхайлаўна Грушэўская:

–Дарэчы будзе пачаць з прытчы. Настаўнік, які доўгі час займаўся з вучнямі, вырашыў праверыць іх. Пазваўшы трох, узяў белы аркуш паперы, капнуў на яго чарнілы і спытаў: “Што вы бачыце?”. Першы вучань адказаў: “Чорную пляму”, другі – “Кляксу”, трэці – “Чарнілы”. Настаўнік засмуціўся. Вучні спыталі: “Чым мы пакрыўдзілі вас?”. І пачулі ў адказ: “Ніхто з вас не ўбачыў белы аркуш паперы”.    
Калі знаёміліся з сачыненнямі, дасланымі на конкурс “Сямейная рэліквія”, радаваліся за дзяцей. Яны якраз бачаць тое “разумнае, добрае, вечнае”, а тасама светлае, чыстае і святое, якое настаўнікі могуць выхаваць у супрацоўніцтве з духавенствам. Гэтаму садзейнічае пагадненне, падпісанае паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой. У рамках яго і абвешчаны конкурс, у якім прынялі ўдзел вучні розных узростаў.
Падзякамі ўзнагароджаны Марыя Ярмольчык (5-ы клас, Багданаўская СШ, настаўніца Людміла Васільеўна Ярмольчык), 6-класніцы Лунінецкай гімназіі Паліна Ількавец і Агнія Чыж (настаўніца Ірына Анатольеўна Дасько і бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук), Дар’я Сыцэвіч (7 “А” клас СШ №1 г. Лунінца, Галіна Уладзіміраўна Грымыка), Марыя Паўловіч (7-ы клас Ракіненскай яслі-сад-БШ, Валянціна Пятроўна Рылач), Даяна Хамула (8-ы клас, СШ в. Вулька 1, Вольга Іванаўна Лабко), Каміла Абравец (10-ы клас Палескай СШ, Галіна Іосіфаўна Масло), Надзея Кулакевіч (11 “А” клас СШ №1 г. Мікашэвічы, Наталля Міхайлаўна Ясеня). Дыплом ІІІ ступені атрымаў яшчэ адзін выхаванец вышэй указанага педагога Данііл Ясеня (6 “Б” клас), а таксама Арцём Краснікевіч (6-ы клас Любанскай яслі-сад-СШ, настаўнік Анатоль Васільевіч Лусевіч) і Даяна Сяховіч (10-ы клас Краснавольскай яслі-сад-СШ, Людміла Анатольеўна Швед). Дыпломам ІІ ступені адзначаны сачыненні Міланы Каховіч (5-ы клас, Вялуцкая СШ, настаўніца Таццяна Пятроўна Каховіч) і Дар’і Кішкевіч (7-ы клас Лобчанскай яслі-сад-БШ, Ала Яўгенаўна Курак). Дыпломам І ступені ўзнагароджана 10-класніца СШ №3 г. Лунінца Ганна Жук (настаўніца Таццяна Пятроўна Шкут).
Навучэнцам і педагогам падзякаваў памочнік благачыннага па рэлігійнай адукацыі, настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” протаіерэй Сергій Крышталь, які ўзначальваў журы конкурсу.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.



Комментарии