З удзячнасцю Заступніцы Беларусі…


Кніга з апісаннем жыцця Еўфрасінні Полацкай стала падарункам дыпламантам конкурсу сачыненняў “Сямейная рэліквія”.

Паведамлялі ўжо аб падвядзенні вынікаў творчага спаборніцтва сярод школьнікаў. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў адбылося ў цэнтры дзіцячай творчасці. Настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагиблых” (“Взыскание погибших”) протаіерэй Сергій Крышталь падзякаваў удзельнікам сустрэчы і пажадаў ім таксама шанаваць сямейныя рэліквіі, як хрысціяне захоўваюць крыж (ён адлюстраваны і на дыпломах і падзяках конкурсу).
У сваю чаргу настаўніцы Наталля Міхайлаўна Ясеня (СШ №1 г. Мікашэвічы) і Ала Яўгенаўна Курак (Лобчанская яслі-сад-БШ) выказалі зацікаўленасць незвычайнай тэмай з боку сваіх падапечных і адзначылі яе важнасць у духоўна-маральным выхаванні вучняў.
На здымку на памяць са свяшчэннікам занатаваны Дар’я Кішкевіч (Лобча), Мілана Каховіч (Велута), Данііл Ясеня (Мікашэвічы), Даяна Хамула (Вулька 1) са сваімі педагогамі ці суправаджаючымі. Дзеці і дарослыя з раёна сталі ўдзельнікамі
ўрачыстасці 5 чэрвеня – у дзень святой Еўфрасінні Полацкай – з нагоды адкрыцця змены ў прышкольных аздраўленчых лагерах. Айцец Сергій напярэдадні запрашаўся на святы апошняга званка ў гімназію і СШ №1 г. Лунінца, а цяпер блаславіў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у летніках, на вясёлыя і плённыя канікулы.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Наталлі ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Комментарии