Лілеі – юбілею

Адметную дату адзначыў прыход храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”).

26 ліпеня 2007-га быў закладзены новы храм, што праз 10 год стаў упрыгожаннем былога ўрочышча Баханова. У дзень Архангела Гаўрыіла, якога называюць носьбітам добрых вестак, у бела-залатым ззянні царкоўнага аздаблення служылася літургія. Яе працягнула кароткая, але шчырая ўрачыстасць. Вернікі і харысты павіншавалі настаяцеля протаіерэя Сергія Крышталя, па вартасці ацаніўшы ўклад свяшчэнніка ў жыватворную дзейнасць прыхода. Гучалі ўспаміны аб стварэнні храма і заклік да бацюшкі, нязменны ўвесь гэты час: “Мы будзем будаваць, вы толькі маліцеся…”. Падораныя лілеі мовай кветак увасаблялі сардэчную ўдзячнасць Багародзіцы, заступніцтвам якой ажыццяўляюцца богаўгодныя справы.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Комментарии