Блаславенне ў Хлебны Спас

Сотні школьнікаў 29 жніўня наведалі Свята-Крыжаўзвіжанскі храм, дзе служыўся малебен на пачатак новага навучальнага года.


За поспехі вучняў маліліся благачынны Васілій Дужак у саслужэнні протаіерэяў – Сергія Чыжа (Спаса-Прэабражэнскі храм в. Язвінкі) і Іаана Пятрэнкі (Свята-Параскевінскі храм в. Бастынь), іерэй Георгій Філіновіч і дыякан Васілій Мартынаў. У ліку юных вернікаў былі ўдзельнікі ІІІ злёту праваслаўнай моладзі “Маранафа”, што сумесна арганізуюць аддзел адукацыі, спорту і турызму, а таксама прадстаўнікі духавенства. Пасля малебну падзячныя лісты былі ўручаны актыўным удзельнікам дабрачыннай справы – педагогам і свяшчэннікам.

Галоўны спецыяліст райсавета Ірына Іванаўна Жук вітала дарослых і дзяцей ад імя раённага аддзялення Беларускага Фонду міру. За кошт сродкаў гэтай арганізацыі быў накрыты “салодкі стол” у кафе “Адпачынак”. На памяць аб сяброўстве моладзі пяці праваслаўных прыходаў (Багданаўка, Дубаўка, Язвінкі, два – Лунінца) засталося агульнае фота на прыступках храма з дарослымі, якія на летніх канікулах дапамаглі дзецям правесці тры шчаслівыя дні на беразе Белага возера.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Дзіяны СЛАДЗІНСКАЙ.

Комментарии