Байка ў падарунак

Музычна-літаратурная праграма “Пакроўскі Кімвал” у чацвёрты раз сабрала аматараў духоўных паэзіі і спеваў.
 
Храм іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) асвячаны на антымінсе з часцінкай мошчаў свяшчэннамучаніка Іаана (Помера), архіепіскапа Рыжскага (+1934), якому і прысвячаюцца штогадовыя сустрэчы ў інфармацыйна-асветным цэнтры. Актывіст савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Іванаўна Казанкова нагадала аб жыцці святога, які захапляе сучаснікаў адукаванасцю і сілай духу. У гонар свяшчэннамучаніка гучалі спевы ў выкананні ансамбляў “Мірніца” (рэгент Таццяна Віктараўна Круглік) і “Любімічы” (рэгент Алена Георгіеўна Кавалевіч). Расчуленая атмасферай еднасці і духоўнасці, некалькі вядомых твораў іераманаха Рамана праспявала ветэран працы сферы аховы здароўя Ірына Арсеньеўна Прыгодзіч, а папулярную “Надзею” падхапілі ўсе прысутныя. Улічаючы, што ўрачыстасць адбывалася ў дзень імянін настаяцеля, протаіерэй Сергій Крышталь пачаставаў гасцей цэнтра цукеркамі. Па яго просьбе прагучала і байка “Буча за ганучу” Настассі Якавец, якая дадала ўсмешак прыўзнятаму настрою ўдзельнікаў праграмы.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Наталлі КАЗАНКОВАЙ.      

Комментарии