«Спяваем разам духоўныя песні»

У храме іконы Божай Маці «Спатоленне пагіблых» («Взыскание погибших») ажыццяўляецца новы праект.

Па благаславенню настаяцеля протаіерэя Сергія Крышталя царкоўны хор запрасіў прыхаджан «спяваць разам духоўныя песні». Загадзя раздрукаваны тэксты слоў, што раздаюцца жадаючым. Кожную нядзелю, пасля традыцыйных вячэоніх акафістаў, вернікі далучаюцца да агульных спеваў. Рэгент Алена Георгіеўна Кавалевіч марыць, што ў будучым прыхаджане малітоўна будуць удзельнічаць у песнапеннях Боскай Літургіі.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.

Комментарии