занатавала
назву Мелясніцы і яшчэ 12-ці вёсак з
пазначэннем “Лунінецкі раён” (праўда,
Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка і Цясна
цяпер належаць Салігорскаму).
Міжнародны
сімпозіум “Чалавечнасць у гады
бесчалавечнасці”, які адбыўся ў Мінскім
міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.
Рау, быў прысвечаны 75-ай гадавіне трагедыі
вёскі Хатынь. Больш як сто прадстаўнікоў
Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі,
Украіны паглядзелі адноўлены фільм
Элема Клімава “Ідзі і глядзі” (1985), а
потым вялі дыскусіі па пытаннях захавання
памяці аб ахвярах вайны сярод мірнага
насельніцтва ў гады Другой сусветнай
вайны ў савецкі і постсавецкі час,
вылучаючы гістарычны, адукацыйны і
сацыяльна-культурны аспекты.

Скамянелым,
але жывым чалавечым болем прасякнуў
мемарыяльны комплекс, мітынг-рэквіем
“Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы”.
Сціскалася дыханне каля адзіных на
планеце Могілак Вёсак. Каб стрымаць
слёзы, узнімаліся вочы да “вяршынь”
Дрэваў Жыцця, сімвалізуючых аднаўленне
разбурэнняў ваеннага ліхалецця. Да
званоў Хатыні дадавалася агульная
малітва кіраўнікоў шэрагу рэлігійных
канфесій Беларусі за мір на нашай зямлі
і ва ўсім свеце.
Таццяна
КАНАПАЦКАЯ.
Фота БелТА
Комментарии
Отправить комментарий