Велікодныя сустрэчы


Усё больш людзей ведаюць аб тым, што свята святаў адзначаецца на працягу 40 дзён да Узнясення Гасподняга. 
На мінулым тыдні вітальныя словы “Хрыстос Уваскрэс!” і – у адказ – “Сапраўды Ўваскрэс!” гучалі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам. Настаяцель храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) протаіерэй Сергій Крышталь наведаў дзяцей, якіх часова ўзяла на выхаванне дзяржава. 
Бацюшка пагутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, перадаў выхаванцам СПЦ велікодныя пачастункі. Свяшчэннік спадзяецца, што ў велікодныя дні многія лунінчане дабрачыннымі справамі праявяць міласэрнасць у адносінах да абяздоленых людзей.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ірыны ГРУШЭЎСКАЙ.

Комментарии